Фігуры з газетных трубачак
У чарговы раз з 4 красавіка па 8
красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень матэматыкі.
Кожны дзень у класах праходзілі
традыцыйныя мерапрыемствы: квэст “Вяселая матэматыка з вучнямі 5-6
класаў”,матэматычны рынг “Я ведаю матэматыку на 10” для 7 класа, паседжанне
КВМ(клуба вяселых матэматыкаў) 8клас, марафон “Лічы,думай,адгадвай” у 9 класе,
“Кола гісторыі раскруцілі”вучні 10 класа ,а вучні 11 класа паспрабавалі
разгадаць пытанні настаўнікаў і работнікаў школы ў час гульні “Што? Дзе?Калі?”
Акрамя таго кожны дзень
праходзілі выставы сшыткаў,газет,літаратуры па матэматыцы.
Вучні прадставілі свае праекты
“Матэматычныя паказчыкі класа” і “Матэматыка вакол нас”.
А таксама прайшла віктарына
“Вялікія матэматыкі”,дзе вучні школы падрыхтавалі выступленні пра вучоных
матэматыкаў і зашыфравалі свае пытанні ў выглядзе QR-
кодаў .
А фішкай тыдня стаў майстар- клас
настаўніка матэматыкі Пяцэвіч Алены Уладзіміраўны па вырабе геаметрычных фігур
з газетных трубачак. Вучні з задавальненнем рабілі ромбы,
кубы,паралелепіпеды,актаэдры, а вынікам стаў выраб павука, які людзі вешаюць у
хаце перад Ражством. Лічылася, што яны ахоўвалі хату, прыносілі дабрабыт і
шчасце ў сям'ю, убіраючы ў сябе ўсю негатыўную энергію, якая прысутнічала ў
хаце. Кожны год паўтараўся цыкл: стары "павук" спальваўся і на яго
месца вывешваўся новы.
- Паводле старажытнай легенды
Майсей, які ўцёк ад сваіх праследавацеляў, знайшоў прытулак у павуковым логаве.
Розныя паданні трактуюць легенду па-свойму: нехта сцвярджае, што ад праследавацеляў
пад павуціннем хавалася Марыя з немаўлём Езусам. Так ці інакш, але павук стаў
сімвалам абароны і збаўлення.
Існавала павер'е, што ў ягоным павуцінні
заблытваюцца нячыстая сіла, няшчасці і хваробы, а ў сям'і будуць панаваць
шчасце і лад. Часта "павука" падвешвалі над калыскай дзіцяці і над
галовамі маладых падчас вяселля. А яшчэ саламяныя канструкцыі служылі выдатным
упрыгожваннем інтэр'еру. Ахоўваць, прыносіць шчасце і ў той жа час упрыгожваць,
дарыць эстэтычнае задавальненне - прызначэнне гэтых дзіўных канструкцый.т
Духоўнік
Раман , 11 клас
Пятрэвіцкі
дзіцячы сад-сярэдняя школа
Навагрудскага
раена Гродзенскай вобласці