ТРАГЕДЫЯ ХАТЫНІ
МО 21.03.2024
У НАС ЗНОЎ ПРЫЗАВОЕ ТРЭЦЯЕ МЕСЦА Ў КОНКУРСЕ ЮНЫХ ЭКСКУРСАВОДАЎ - МУРАЎЁВА ВАРВАРА -2 КЛАС
Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу "Лепшы музей установы адцкацыі".
Актыў школьнага музея, начале з дырэктарам музея Пяцэвіч А.У., заняў ІІІ месца ў намінацыі "Лепшая брэндавая прадукцыя", два І-х месца ў намінацыі "Лепшая рэклама музея ўстановы адукацыі" ( паднамінацыі флайер, буклет).
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 года.У Канстытуцыі замацаваны правы,свабоды і абавязкі грамадзян.Стала добрай традыцыяй менавіта ў гэты дзень у нашай школе як і па ўсёй рэспубліцы правядзення акцыі ГА БРСМ "Мы - грамадзяне Беларусі з уручэннем маладым жыхарам нашай краіны галоўнага дакумента кожнага грамадзяніна - пашпарта.Селета яго атрымала 8 навучэнцаў нашай школы.На цырымоніі прысутнічалі -начальнік пашпарт нага стала Пятрэвіцкага сельвыканкама- Калеснік Тамара Аркадзьеўна і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Засадзінская Аксана Іванаўна.Завяршылася мерапрыемства агульным фотаздымкам ў школьным музеі.
https://learningapps.org/watch?v=penxjz99c24 подвиг
пары
https://learningapps.org/watch?v=pz6h71ark24 викторина
вов
даведнік па музею
https://interacty.me/projects/bf23b59b30643b8a
ТЫДЗЕНЬ МУЗЕЯЎ
12.05 |
АДКРЫЦЦЁ ТЫДНЯ. Інтэрактыўная экскурсія “Спаленыя вёскі Навагрудчыны” Выстава “Віншавальная паштоўка да Дня
працы і да 9 мая” |
13.05 |
Гісторыя аднаго экспаната “Наручны гадзіннік Духоўнік Вольгі” Акцыя “Падары экспанат музею” |
15.05 |
Музей у чамадане “Вялікая і назаўжды” Конкурс баявых лісткоў “Хто сказаў,што
трэба кінуць песні на вайне… ” |
16.05 |
Квэст “Хатняе начыненне” Лекцыя” Народная лялька ” |
17.05 |
Экскурсія “Ад абскуры да пікселяў” Майстар-клас “Напішы мне пісьмо” |
18.05 |
Інтэрактыўная гульня “Назад у СССР.Як гэта было” Падвядзенне вынікаў |
2023 год
Пятрэвіцкая СШ
Тыдзень музеяў. Дзень першы.
Адкрыццё тыдня.
Інтэрактыўная экскурсія “Спаленыя
вёскі Навагрудскага раёна”
https://docs.google.com/presentation/d/1tfVlVexK0327yHRcLCv3jVKBInV_CaWjfrGwrZ4oP2o/edit?usp=sharing спаленыя вёскі
https://interacty.me/projects/17615ba279ffac2b
Выстава паштовак і плакатаў да 1
мая і 9 мая.
У рамках тыдня музеяў у першы дзень была
праведзена інтэрактыўная экскурсія “Спаленыя вёскі Навагрудчыны”. Вучні яшчэ
раз папрацавалі з картай Навагрудскага раёна. Спачатку ім быў прапанаваны для
інфармацыі стэнд “Генацыд на Навагрудчыне”, выявамі вёсак. Затым праведзена
больш падрабязнае знаёмства з кожнай з 16 вёсак. А пасля кожнаму была дана
магчымасць знайсці вёскі на інтэрактыўнай
карце.
У школьным музеі пачала працаваць выстава
віншавальных паштовак да свят 1 мая і 9 мая.
Тыдзень музеяў. Дзень другі.
Гісторыя аднаго экспаната “Наручны гадзіннік Духоўнік Вольгі”
Акцыя “Падары экспанат музею”
https://docs.google.com/presentation/d/1lmFfCQm7pVkXNp0z5sOIdCJKLhEjnmKfHDUPU9r5qtg/edit#slide=id.p Знаходка года 2022
У гэты дзень вучням было прапанава пазнаёміцца
з выпускніцай нашай школы Духоўнік Вольгай.
Вольга : Удзельніца першых юнацкіх летніх
Алімпійскіх гульняў ( Сінгапур.)
Рэкардсменка Рэспублікі Беларусь па
спартыўнай хадзьбе на дыстанцыі
5000 м.
15-разовая чэмпіёнка Рэспублікі Беларусь
па с\х. Прызёр міжнародных спаборніцтваў ( Ялта,2010).
Кандыдат у майстры спорту па лёгкай
атлетыцы. Стыпендыятка прэміі аблвыканкама імя А.І.Дубко. Скончыла Інстытут
журналістыкі БДУ. Зараз жыве ў Геленджыке, выхоўвае сына Арцёма.
У
калекцыі школьнага музея ёсць рэчы Вольгі : гадзіннік, стартавы нумар з
алімпіяды, фотаздымак фініша ў Сінгапуры, пропуск на спаборніцтвы.
У акцыі “Падары экспанат музею ” прынялі
ўдзел вучні 1-6 , 11 класаў. Музей папоўніўся плюшавым фотаальбомам, цацкамі,
рамкай з фотаздымкамі,гільзай,кнігай па дамаводству, сталовымі прыборамі.
Тыдзень музеяў. Дзень трэці
У гэты дзень вучням малодшых класаў прапанавалі экскурсію
“Музей у чамадане на тэму “Вялікая і назаўжды”. Вучням паказалі
экспанаты, якія належалі ветэранам Пятрэвіцкага сельскага Савета, якімі яны
карысталіся ў гады вайны. Гэта значыць ім болей 80 гадоў. Яны напамін нашчадкам
пра страшныя падзеі тых часоў.Сярод іх: каска, табакарэзка, кацялок,кубак,
газавая лямпа, пісьмо салдата, чырвонаармейская кніжка, сундук салдата, шынель,
афіцэрская сумка. Затым вучні змаглі паспрабаваць свае веды падчас
інтэрактыўнай віктарыны “У гады вайны”.
Для вучняў 10-11 класаў быў
праведзены конкурс баявых лісткоў “Хто сказаў, што трэба кінуць песні на вайне…
” , у якіх былі адлюстраваны самыя вядомыя ваенныя песні, іх гісторыя напісання
і ілюстрацыя да песні.
https://drive.google.com/file/d/15HYQpQsm3-S5RfnT1--iU3S3kCj-2AJj/view
памяць сэрца
https://interacty.me/projects/c7c1b98d1e69a56a
Тыдзень музеяў. Дзень чацвёрты.
У гэты дзень вучні пачатковых
класаў прынялі ўдзел у квэсце “Хатняе начыненне”. Дзеці адгадвалі загадкі і
знаходзілі прадмет, які знаходзіўся у чамадане. Затым знаёміліся з ім,
спрабавалі падняць чыгун на вілках, замясіць цеста з дапамогай калатоўкі,
даведаліся, што такое луг, як узважваць прадметы з дапамогай бязмена. Хлопчыкі
з задавальненнем павязвалі пояс, а дзяўчынкі спрабавалі прасаваць бялізну.
Вучні старэйшых класаў паслухалі лекцыю пра “Народную ляльку”,а затым
паспрабавалі знайсці ляльку для кожнага месяца каляндарнага года, даведаліся
пра значэнне кожнай лялькі для чалавека.
Квэст “Хатняе начыненне”
https://docs.google.com/document/d/1sorVX3p6caTXIj7dKEfoYpJxgD_6jp40a0pwmBEUmgo/edit хатняе начыненне
https://interacty.me/projects/4cc08e33247a5d18
Лекцыя” Народная лялька ”
https://docs.google.com/document/d/1JiEqM-txpb3zUH3445utytiJlrRFtaScJfXhtErlzVs/edit?usp=sharing гульня
Тыдзень музеяў. Дзень пяты.
Сёння для многіх вучняў экскурсія ў новы музей фота“Ад абскуры да
пікселяў”аказалася ўпершыню, таму вучні з задавальненнем разглядалі экспанаты,
пазнаёміліся з фоталабараторыяй.З цікавасцю разглядалі рамкі з чорна-белымі
здымкамі, шукалі знаёмыя твары.І знаходзілі сваіх бабуль і дзядуль у маладосці,
сваіх бацькоў на школьных мерапрыемствах.Чыталі надпісы на фотаздымках, як
старонкі нашай гісторыі.
У гэты ж дзень з вучнямі 7 і 8 класаў быў
праведзены майстар-клас па вырабу і афармленню пісьмаў з фронту.Вучні аккуратна
і з захапленнем аднесліся да выканання і афармлення пісьма. Пісалі пісьмо
пераможцам, сваім сябрам, бацькам.
Экскурсія
https://docs.google.com/document/d/1AhvKuvuYTY_lgZZgQXfIN9ahXmLF3eft-A42NnUFzFk/edit?usp=sharing музей фота
https://interacty.me/projects/2510739110964430
Тыдзень музеяў.Дзень шосты.
Сёння дзень быў азнаменаваны
інтэрактыўнай гульнёй “Назад у СССР. Як
гэта было”.
Інтэрактыўная гульня “Назад у СССР. Як гэта было”. Дзеці
пазнаёміліся з новым афармленнем дадзенай экспазіцыі. Парадаваліся за калекцыю
гадзіннікаў, якая была сабрана падчас рэалізацыі школьнага праекта “Ствараем
гісторыю разам”.Зноў наведвальнікам была прапанавана інтэрактыўная віктарына
“Назад у СССР”.
https://interacty.me/projects/a56e405e3b7cbb43
Падвядзенне вынікаў
тыдня.Афармленне справаздачы на сайце музея і школы.
Традыцыйна 15 лютага
ў школьным музеі праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню вывада войск з
Афганістана. У гэтым годзе для вучняў малодшых класаў была праведзена экскурсія
“Мае землякі - мой гонар”. Вучні пазнаёміліся
з былымі выпускнікамі школы, якія выконвалі свій інтэрнацыянальны доўг у
рэспубліцы Афганістан. Для вучняў сярэдняга звяна была
праведзена інтэрактыўная экскурсія “Далёкае рэха афганскай вайны” у форме
“Музей у дыпламаце”. У яго
ўвайшлі сабраныя ў пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя фотадакументы,
літаратура, элементы абмундзіравання А.І.Равуцкага, І.Д.Шапяля,
І.А.Петрукевіча, Ю.А.Мантуша, М.Г.Несцера. Былыя салдаты афганскай вайны перадалі свае рэчы на
захаванне дырэктару музея А.В.Пяцэвіч. Цяпер экспанаты прадстаўлены ў
тэматычнай “вітрыне– дыпламаце”. А
вучні старэйшых класаў былі запрошаны на
урок Мужнасці “Далёкае рэха Афганскай вайны”. Слухаючы
запісаныя ўспаміны, праглядаючы фотаздымкі, вучні ясна ўяўлялі падзеі той
жорсткай вайны. Цяпер у іх
з’явілася жаданне сустрэцца з воінамі-інтэрнацыяналістамі, каб ужывую пачуць іх
аповед. І на бліжэйшую гадавіну паспрабаваць
запрасіць былых вучняў да сябе на мерапрыемства.
З 15 снежня ў музеі праходзіць выстава "Навагодняя паштоўка"
Лістапад 2022 Падведзены вынікі раённага этапу абласнога конкурсу "Лепшая рэклама музея ўстановы адукацыі". У намінацыі "Рэкламны буклет" ( у творчым выкананні) дырэктар школьнага музея Пяцэвіч А.У. з буклетам "Мая малая радзіма" заняла І месца.
сакавік 2022 год 3 месца абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “ У кожнага часу свае героі“ у намінацыі “ Афганская вайна – жывая памяць”
люты 2022 год 1 месца на раённым этапе рэспубліканскага конкурсу “ У кожнага
часу свае героі“ у намінацыі “ Афганская вайна – жывая памяць”
https://docs.google.com/presentation/d/1gcwTBvv13k_wLS4CYgz2v-jtuoARMSwWkkeE4wTU4dE/edit?usp=sharing да дня вываду войск з Афганістана
Выдатная навіна!!!! Па выніках абласнога турысцка- краязнаўчага праекта "Ад вытокаў да будучыні", які праходзіў студзеня па снежань 2021 года, у намінацыі "Музееманія" каманда Пятрэвіцкай школы атрымала Дыплом ІІІ ступені, кіраўнік Пяцэвіч А.У.
Віншуем з перамогай!
КВЭСТ
Прылады працы нашых продкаў
Мэта: абудзіць
цікавасць вучняў да гістарычнага мінулага свайго народа, яго побыту; выхаванне
павагі да памяці продкаў, роднай мовы; развіццё навыкаў звязнага маўлення,
папаўненне слоўнікавага запасу, фарміраванне ў дзяцей цікавасці да гісторыі і
культуры свайго народа, азнаямленне школьнікаў з прадметамі народнага побыту,
праз арганізацыю экскурсійнай-гульнявой дзейнасці (квэстаў).
Задачы:
1) Замацаваць веды аб прадметах даўніны і народнага
побыту.
2) Развіваць патрэбу ў самарэалізацыі.
3) Развіваць камунікатыўныя якасці дзіцяці праз гульнявую
дзейнасць.
4) Развіваць уяўленне, памяць, лагічнае мысленне.
5) Замацоўваць уменне арыентавацца ў прасторы.
6) Развіваць творчыя здольнасці дзяцей.
7) Папулярызацыя дзейнасці музея.
Метады:
1) Гульнявы: накіраваны на развіццё культуры
ўзаемаадносін, памяці, лагічнага мыслення, ўяўлення.
2) Рэпрадуктыўны (наглядна-слоўны): паказ экспанатаў,
аповяд педагога, школьнікаў;
Абсталяванне: экспанаты музея, наглядны матэрыял (карткі з загадкамі і
пытаннямі).
Сцэнарый мерапрыемства.
Вядучы:
Добры дзень мае сябры, рада ўсіх вас бачыць я.
Наш музей быў адкрыты ў 2007 годзе. Але да
гэтага ў нас існаваў музейны куток. У музеі зараз больш 500 экспанатаў – гэта
прадметы побыту, якімі нашы аднавяскоўцы карысталіся 40-60 гадоў таму. Сабраны
яны краязнаўцамі з дапамогай настаўнікаў, навучэнцаў, мясцовых жыхароў.
--Тут, на гэтым матэрыяле,
Што сабралі ад
душы,
Хоць навуковую
якую
Дысертацыю
пішы...
Збор
экспанатаў музея працягваецца. Нашы экскурсаводы праводзяць экскурсіі,
сустракаюцца з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, з мясцовымі жыхарамі. Затым
афармляюць альбомы, стэнды аб людзях роднага краю і вёскі, праводзяць экскурсіі
па музеі для вучняў малодшых класаў і сярэдняга звяна, для гасцей школы.
А сёння «Беларуская хатка» нам
дзверы адчыняе шырока,
Каб усе загадкі адгадалі,
І аб прадметах расказалі,
Будзем ведаць мы ўсё і ўся,
Цудоўная гісторыя мая.
Сябры, сёння у квэст мы пагуляем, і ўсе
загадкі адгадаем ...
Квэст - гэта гульня, у якой трэба добра
падумаць, пашукаць падказкі і вырашыць розныя задачы і галаваломкі.
Тэма нашай гульні « Прылады працы нашых продкаў»
І зараз я раскажу вам правілы гульні. Калі вы
правільна выканаеце заданне то атрымаеце літару, з якіх трэба будзе скласці
ключавое слова. Ці падказку, якая вам дапаможа рухацца далей і зрабіць ваш шлях
больш лёгкім.
Выканаўшы усе заданні і склаўшы
слова вы знойдзеце прадмет, у якім схаваныя скарбы (сюрпрыз - салодкі ласунак).
Цяпер наша заданне складаецца ў
тым, каб разгадаць загадкі пра прадметы даўніны (удзельнікі квэста запрашаюцца
ў «хатку» дзе наглядна прадстаўлены прадметы даўніны, зашыфраваныя ў загадкі,
пасля адгадвання загадкі прапануецца апісаць прадмет, назваць яго прызначэння,
і па магчымасці расказаць што-небудзь пра яго).
Заданне
1.Адгадайце пра які экспанат ідзе гаворка
Прывяжаш –пойдуць
Развяжаш –
застануцца (лапці)
Экскурсавод.
Лапці плялі
лыкавыя і лазовыя,
На штодня і
новыя.
Хоць адышлі
яны ў нябыт,
Артысту з імі
проста спрыт.
Без іх ніяк не
абысціся:
Па сцэне ты ў
іх прайдзіся.
Артыст ты
будзеш проста “клёвы”,
Замацуй ты
лепш аборы.
Будзённым абуткам служылі лапці, святочным –
скураныя пасталы і чорныя хромавыя чаравічкі, боты.
Лапці — традыцыйны сялянскі абутак, плецены
з лыка (лазовага, ліпавага), пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровачак.
Лыка для лапцей дралі ў маі, чэрвені.
Лыкавыя скруткі вешалі ў клеці, на гарышчы хаты; перад выкарыстаннем іх
размочвалі ў цёплай вадзе, каб былі эластычнымі.
Выраб лапцей быў пераважна мужчынскім
заняткам. Іх плялі ў вольны ад работы час, часцей у зімовыя вечары. Лапці
насілі дарослыя і дзеці на працягу ўсяго года. Іх надзявалі на палатняныя
анучы, зімой — на суконкі. Дробная шляхта замест ануч ужывала шарсцяныя
панчохі.
Вы
атрымліваеце літару К
Заданне 2.
-Адгадайце загадкі:
Два браткі
хочуць пабіцца, ды рукі кароткія.
Два купаюцца,
а трэці дзівіцца.
Паміж двух
мораў, па мясных горах, гнуты масток ляжыць.
Гэта
каромысла.
Экскурсавод.
-Разглядзіце
яго. Для чаго яна прызначана? Паспрабуйце пранесці ваду.
Першарадным
прадметам сельскага побыту раней лічылася каромысел (каромысла). Цяпер
каромысел ужо амаль нідзе і не ўбачыш, хіба што ў далёкай глыбінцы, у тых
вёсках і сёлах, дзе яшчэ жывыя нацыянальныя звычаі, дзе да гэтага часу
захаваліся традыцыйныя рамёствы і промыслы. Старыя нашы казалі, што сіла ў
чалавека ёсць да тых часоў, пакуль ён можа насіць ваду ў вёдрах на каромысле. А
хлопец лічыўся ўжо хлапцом, калі пачынаў насіць ваду такім спосабам.
Каромысел
дапамагаў несці, не стамляючыся, на плячах два вядра вады некалькі сот метраў,
перакладаючы на хаду каромысел з аднаго пляча на іншае. А як прыемная на смак
вада з крыніцы, ды яшчэ з таго вядра, якое прынесла на каромысле родная маці.
Бегаеш, бывала, падранкам, забяжыш наперад да маці, пап'еш вады прама з вядра -
і сыдзе кудысьці стомленасць, і быццам новыя сілы прыйдуць.
Нашэнне вады
на каромысле - цэлы рытуал. Калі ідзеш за вадой, два пустых вядра павінны быць
у левай руцэ, а само карамысла - у правай. І ўжо, вядома, размовы ля калодзежа.
Бывае, дзясяткамі хвілін жанчыны могуць размаўляць, трымаючы пры гэтым на
плячах каромысел з поўнымі вёдрамі. Вось ужо сапраўды жаночы запал да размоў,
за якімі і цяжару не заўважаюць.
У вас
з’явілася літара А.
Заданне 3. Паслухайце
загадкі, як прыклады мастацкага апісання прадмета, і адгадайце, пра якую яны
прыладу працы.
Між дубінкі,
між ляшчынкі - кавалачак скурацінкі.
або
Круціцца,
верціцца, на ноч павесіцца.
Адгадка: цэп.
Экскурсавод.
Цэп складаецца
з двух палак - доўгай і кароткай, звязаных скураным раменьчыкам – «лазняй». На
першы погляд, цэпам працаваць проста. А на самай справе – гэта цяжкая праца.
Але селянін не шкадаваў сіл, таму што ведаў: «Хлеб – бацюшка, карміцель!». Бывалі
цапы жаночыя і мужчынскія.
Усе выдатна справіліся з
пастаўленай задачай. І атрымліваюць трэцюю літару Л.
4 заданне. (Рабятам прапануюцца карткі на якіх напісаны
назвы розных прадметаў). Церніца, часалка, прасніца,кубак,пацефон,табакарэзка,
верацяно, калаўрот ,сукала, варстат, чаўнок, пранік.
Сябры, вам трэба выбраць карткі з
прадметамі побыту, якія знаходзяцца ў нас у музеі і адносяцца да ткацтва, аддаць вядучаму. А карткі, якія
лішнія трэба адкласці ў бок.
Усе выдатна справіліся з пастаўленай задачай,
і атрымліваюць чацвёртую літару Ы.
Экскурсавод.
З наступленнем
зімы, калі заканчваліся палявыя работы, жанчыны пачыналі апрацоўваць
лён…Спачатку льнотрасту неабходна было высушыць, сцерці. А на такіх шчотках
сцертую льнотрасту часалі,затым вычэсвалі яшчэ валасяной шчоткай, і , калі лён
станавіўся роўным і шаўкавістым, можна было думаць і аб прадзенні. Прасці
звычайна, пачыналі з надыходам піліпаўскага (перадкаляднага) посту. Доўгімі
зімовымі вечарамі, запаліўшы газавую лямпу, жанчыны пралі вычасаны лён на
верацяно ці калаўрот. Прасніца, верацяно, калаўрот таксама былі неабходнымі
элементамі пасагу.
З наступленнем
вялікоднага посту, калі дзень станавіўся святлейшым і даўжэйшым, жанчыны
пачыналі ткаць. Ад умення жанчыны, ад якасці і колькасці вытканага палатна ці
сукна, залежаў дабрабыт сям’і. Праца гэта была адказная. Каб зрабiць нiткi
больш мяккiмi i моцнымi, з асновай трэба нямала папрацаваць. Яе парылi гадзiн
6-8 у лузе. Ведаеце, што такое луг? Гэта шчолачная вадкасць, якая
атрымоўваецца, калi кiпень прапусцiць праз слой попелу. Луг знiшчае тлустасць i
робiць нiткi мяккiмi. Потым аснову крухмалiлі, таўклi ў ступе або выбiвалi
пранiкам, расцягвалi, сушылi, плялi ў пляцёнкi.
Нарэшце кросны
настроены. Цяпер можна браць i чаўнок. Дзецi ў сялянскiх хатах засыналi пад
калыханку матчыных красён. Рыпелi панажы, стукалi бёрда з набiлiцамi. Хадзiлi
ўверх – унiз нiты – i ткалася палатно, белае цi расквечанае яркiмi ўзорамi. На
чарадзейных кроснах ткалася ўсё: ад грубага зрэб’я да тонкага кужалю. I сёння
яшчэ ў вясковай хаце можна ўбачыць куфар, дзе ляжыць скарб, вытканы на кроснах.
Палатно, вытканае на кроснах, трэба
было давесці да ладу: вымачыць, выбіць пранікам, адбяліць. Звычайна вясною
гаспадар запрагаў каня і вёз на калёсах трубкі палатна за вёску, на бераг рэчкі
ці возера. Там гаспадыня вымочвала палатно ў вадзе. Потым рассцілала яго на
беразе і, стаўшы на калені, біла - перыла пранікам - пляскатым драўляным
бруском. На роснай траве, пад сонечнымі промнямі палатно за дзень добра
адбельвалася. Прыязджаў на кані гаспадар, і палатно, скручанае ў трубкі, зноў
адвозілі дахаты.
5 заданне. Пятую літару
нашага загадкавага словы вы зможаце знайсці ў тым прадмеце, які знаходзіцца ў
нашым музеі. Адгадаўшы што гэта за прадмет, вам трэба знайсці гэты прадмет, і
выцягнуць з яго літару-падказку.
І вось вам падказка.
А гэта – высокая круглая кадачка, звужаная кверху.
Рабілі яе з клёпак або выдзёўбвалі з дрэва. Клёпкі найчасцей стругалі з елкі,
гладка апрацоўвалі гэблікам і сцягвалі абручамі. Яна мела накрыўку з адтулінаю пасярэдзіне – для
калатоўкі-біла .(Маслабойка).
Экскурсавод.
І вось перад
вамі бойка. Калі малако адстойвалася ў
збанках, гаспадыня збірала зверху смятану – густы, тлусты слой. Назапашвала
смятаны ўдосталь і біла з яе ў бойцы масла.
Масла білі ўручную. Калатоўка шпарка
бегала зверху-ўніз, знізу-ўверх. Бегала доўга і без перадыху, каб смятана ў
бойцы не астыла. Збіўшы масла, злівалі ў збанкі маслёнку. Кіславатая, з
залацістымі крупінкамі масла, яна смачна сёрбалася потым з цёплаю бульбаю. Прыгадваецца
казка пра дзвюх жабак, якія трапілі ў пастку – збанок са смятанаю. Адна жабка
адразу выдыхнулася, здалася і патанула ў смятане. А другая, упартая, доўга
працавала лапкамі, як калатоўкаю, і збіла са смятаны масла. Стала на грудку
масла і выскачыла са збанка на волю. Казка цікавая і павучальная: ніколі не
падайце духам, сябры, верце ў свае сілы – і зможаце выбрацца з любой пасткі.
Вось вы і малайцы, знайшлі 5
літару С.
Заданне
6.Прачытайце назву наступнага экспаната ЬУЕРЛБ
(Рубель)
Экскурсавод.
І палатно, і
вырабы з яго трэба было час ад часу разгладжваць. І тканыя вырабы разгладжвалі
качалкамі. Гэта прылада працы, іграла не апошнюю ролю ў штодзённым сялянскім
побыце, да таго ж з'яўлялася чыста жаночым - яно выкарыстоўвалася ў хатнім
гаспадарцы - гэта рубель. Рубель выкарыстоўваўся для разглажвання —
"пракатваннем" пасля мыцця сухой тканіны з'яўляючыся, па сутнасці,
правобразам праса. Для гэтага разглажваемую тканіну шчыльна набягалі на цыліндрычнай формы
драўляны каток, а зверху пракатвалі па плоскай паверхні рабочай часткай рубель,
які пры гэтым з сілай прыціскалі абедзвюма рукамі за рукаяць і супрацьлеглы
канец.
Вугальныя прасы прыйшлі на змену рубелям.
Вугальныя прасы з'явіліся ў пятроўскія часы ў XVII стагоддзі. Яны былі
чыгуннымі. Ва ўнутраную паражніну такіх прасаў насыпалі гарачае вуголле, пасля
чаго прыступалі да прасавання бялізны. Па меры астывання - вуглі мянялі на
новыя. Самыя ж першыя старадаўнія прасы з'явіліся 2000 гадоў таму ў Кітаі.
Усяго вядома сем асноўных тыпаў прасаў.
Вось вы і знайшлі 6 літару К.
Заданне 7.Пра
гэтую рэч казалі
Ён – малы, ды
удалы,
Чалавеку
статус надае.
Завяжы яго на
пояс –
І гонару на
ўсіх стае.
Ткалі яго і
вышывалі
З важнасцю, у
спакоі.
А вешалі яго
На відным
месцы ў пакоі. (Пояс)
Экскурсавод.
Паясочак сіні –недзе ад матулі.
А чырвоны, ён- мужу кашулі.
А вось гэты – гэты, доўгі з кутасамі,
Падпярэзваў святам мамін брат часамі.
Загудзелі дуду, гуслі заігралі,
Брат скакаў, а з ветрам
Кутасы ляталі.
А шырокі пояс, зложаны ў дзве столі,
Падпярэзваў калісьці дзед бабулін толькі.
З паясамі звязана нямала старадаўніх народных
звычаяў, абрадаў. Як жанчыне нельга было паказвацца на людзях без галаўного
ўбору, так і мужчыну без пояса.
Асаблівае месца адводзіцца паясам у вясельных
абрадах. Дзяўчына, даючы згоду на шлюб, абвязвала чырвоным поясам бутэльку з
жытам і аддавала як сватам. Ім дарыла паясы і перад вяселлем.
У многіх месцах паясы атрымлівалі ўсе
удзельнікі вяселля. Пояс маладая чапля на вароты клала на вясельны стол,
развешвала ў свірне, клеці,хляве, как новая сям’я жыла шчасліва і заможна.
Клала на калодзеж, каб вада была заўжды добрай і не шкодзіла. Кідала на печ,
прыязджаючы ў дом жаніха. Поясам звязвалі немаўлят, верачы ў яго цудоўную,
ахоўную сілу.
Вось вы і знайшлі апошнюю літару А.
З атрыманых
літар збярыце слова. Калі вам будзе вельмі складана, то я вам дам яшчэ адну
падказку.
Вы змаглі адгадаць правільнае слова КАЛЫСКА , чым я вас і віншую. Давайце
падыдзем да нашай калыскі і зазірнем у яе. Паглядзіце што ж там ляжыць? Салодкі
прыз. Вы можаце пачастуе гэтымі салодкімі цукеркамі.
Вывад. Прылады
працы — штодзённыя спадарожнікі жыцця беларуса.
Я думаю, даволі
незвычайны экскурс зрабілі мы ў гісторыю жыцця нашых бабуль і дзядуляў, але, як
кажуць у народзе, лепш адзін раз убачыць, чым сем разоў пачуць.
- ВИРТУАЛЬНЫЕ
МУЗЕИ
- Музей
истории Великой Отечественной войны
- Музей
истории Вов Виртуальный тур
- Историко-культурный
комплекс "Линия Сталина"
- Виртуальный тур по Линии Сталина
- Мемориальный
комплекс "Брестская крепость-герой"
- Виртуальный
тур "Брестская крепость-герой"
- Мемориальный комплекс
"Хатынь"
- Виртуальный
тур "Хатынь"
- Мемориальный
комплекс "Курган Славы"
ВИРТУАЛЬНЫЕ ЭКСКУРСИИ
- Несвижский дворец
- Мирский замок
- Виртуальный тур по замку
в Мире
- Музей национальной культуры
и быта "Строчицы"
- Виртуальные туры по Беларуси
- Виртуальный
3d тур по музею стеклозавода Неман
- Виртуальный
тур по Чернобылю
- Глобус Беларуси
СОБЕРИ В СВОЕМ СЕРДЦЕ БЕЛАРУСЬ
- Музей
старинных народных ремёсел "Дудутки"
- Экскурсия
в древний город на Менке
- Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа
- Музей М.Шагала в
Витебске
- Музей
Элизы Ожешко в Гродно
- Дом-музей
Адама Мицкевича
- Краеведческий
музей Новогрудка
НАЦИОНАЛЬНЫЙ ПАРК "БЕЛОВЕЖСКАЯ ПУЩА"
- Фотогалерея
- Резиденция Деда
Мороза в Беловежской пуще
- Виртуальный тур по
Беловежской Пуще
- История Беловежской пущи
- Растения Беловежской пущи
- Хищники Беловежской пущи
- Птицы Беловежской пущи
ИСКУССТВО БЕЛАРУСИ
ФОТОЭНЦИКЛОПЕДИЯ БЕЛАРУСЬ
- Музей
истории Великой Отечественной войны
- Музей
истории Вов Виртуальный тур
- Историко-культурный
комплекс "Линия Сталина"
- Виртуальный тур по Линии Сталина
- Мемориальный
комплекс "Брестская крепость-герой"
- Виртуальный
тур "Брестская крепость-герой"
- Мемориальный комплекс
"Хатынь"
- Виртуальный
тур "Хатынь"
Нормативные документы
6.
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 10 июня 2006 г. №
733 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку прысваення музеям статусу
«народны», перыядычнага пацвярджэння і пазбаўлення іх гэтага статусу" // Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь от
14.06.2006 г., 5/22436
Методическое письмо Министерства образования и Министерства
культуры Республики Беларусьо совместной деятельности музеев от 02.02.2001г.
Сцэнарый ушанавання маладых грамадзян
Рэспублікі Беларусь
прэзентацыя
«Мая Беларусь»
В.1. Зямля Беларусі!
Бары і дубровы,
Жытнёвае поле, шаўковы мурог,
У промнях рабіны заход вечаровы,
Што клёкат буслоў – ручаёў перамовы
І ў
шумных прысадах істужкі дарог.
В2. Зямля
Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш
ты ў празрыстыя высі нябёс,
Начамі,
што яблыкі падаюць зоры,
Знікаюць
па водах, па чорных разорах,
Па
травах, абсыпаных кроплямі рос.
В1. Былога
быліны, старога паданні
Плывуць,
як аблітыя сонцам чаўны,
Па краю
зялёным, прасторах бяскрайніх
Ад Нёмна
да Сожа, ад Буга да Гайны,
Па хвалях
Дняпра і шырокай Дзвіны.
В2. Бацькоў
нашых слава на іх узбярэжжах.
Гамоняць
пра гэта бары-байкары,
Гамоняць
пра гэта і Полацка вежы,
І Турава
сцены, і шум Белавежы,
І роднага
Мінска сівыя муры…
В1. Зямля
Беларусі, зялёныя долы!
З крыніц
тваіх чыстых пад шумнай вярбой
Зачэрпнулі
думы Купала і Колас,
На кожнай
сцяжынцы іх песня і голас
З тваёю журбою і ўцехай тваёй.
В2. …Зямля
беларусі! Ты ў гранях-вяснянках,
Ты ў
звоне вясёлак, ты ў гуслях вятроў;
Ты песня
сама ад крыніц і заранкі,
Ад зорак
паўночных да сіняга ранку,
Ты наша
паэма з бурштынавых слоў!
В1. Добры дзень, дарагія сябры! Мы рады вітаць Вас на
цырымоніі ўшанавання маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь!
В2. Гэтая
цырымонія прымеркавана да старту акцыі «Я - грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь» і
праводзіцца ў такі святочны дзень для ўсёй нашай краіны - у Дзень Канстытуцыі.
В.1 На сучасным этапе развіцця Канстытуцыя з'яўляецца гарантам дэмакратыі, незалежнасці нашай дзяржавы. Але Рэспубліка Беларусь прайшла доўгі і цярністы шлях, перш чым
з'явіўся галоўны закон краіны.
Прэзентацыя
«Дзень Канстытуцыі»
В.2 Першая
Канстытуцыя Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусь была прынята на I з'ездзе Саветаў Беларусі 3 лютага 1919 гады. Яе змест быў прасякнуты ідэяй дыктатуры пралетарыяту,
якая і была непасрэдна замацаваная ў Канстытуцыі. Пазней яна неаднаразова
змянялася.
В.1 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя
Вярхоўнага Савета «Аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь». Дэкларацыя
абвясціла «поўны дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вяршэнства,
самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі,
правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі ў знешніх адносінах».
В.2 У далейшым, 25 жніўня 1991 года, Дэкларацыі аб
дзяржаўным суверэнітэце спецыяльным законам быў нададзены статус
канстытуцыйнага закона, на падставе якога былі ўнесеныя змены і дапаўненні ў
Канстытуцыю 1978 года
В.1 У такіх прававых і палітычных умовах вялася
распрацоўка новай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якая была прынята 15
сакавіка 1994 года. 24 лістапада 1996 года з выніках народнага рэферэндуму ў
Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь былі ўнесены дапаўненні.
В.2 Такім чынам, цырымонія ўшанавання маладых грамадзян,
прысвечаная Дзяржаўнаму свята - Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, лічыцца
адкрытай!
В1. Мы віншуем ўсіх
са святам, з Днём Канстытуцыі .
І абавязак наш і права
У
дакуменце тым жывуць:
Закон
адзіны для дзяржавы.
Што
Канстытуцыяй завуць.
В.2. Плывуць празрыстыя аблокі,
Дыміцца
свежая ралля.
Мой
шлях памысны і высокі
Бо ў родным краі гэты шлях!
Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь
В.2. Для ўручэння пашпарта грамадзяніна Рэспублікі
Беларусь і кнігі-падарунка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка юным
грамадзянам краіны на сцэну запрашаецца старшыня Пятрэвіцкага сельскага савета
Гірыновіч Сяргей Сяргеевіч і дырэктар Дзяржаўнай установы адукацыі Пятрэвіцкага
ВПК дзіцячы сад - СШ» Шастак Людміла Уладзіміраўна.
Уручэнне кніг і
пашпартоў. Віншаванне.
В.1. Я родным краем ганаруся
І ведаю –
Я не адзін.
Я
Грамадзянін Беларусі,
Зямлі
сваёй адданы сын.
В2. Усё,
што тут, - маё па праву,
Свой лёс
з Айчынаю дзялю.
Я нашу
родную дзяржаву.
Як маці
мілую люблю.
І над
маім жыццём лунае
Надзеі
радасны прамень.
Я пашпарт беражна трымаю
Як пропуск у шчаслівы дзень.
В.1. Маладыя грамадзяне
Беларусі, просім вас падрыхтавацца і
прыняць клятву на вернасць Рэспубліцы Беларусь!
В.2. Жыць хочам у свеце заўсёды?
Калі згодныя, то крыкні ... да!
В.1 Калі прыйдзе
з-за гор бяда,
Дапаможам любому? Згодны? ... да!
В.2. Чужая страта і мая
яна,
Падтрымаем чым зможам, праўда? ... да!
В.1. Мы не сыдзем, калі
грымне вайна,
Жыццё аддамо за Айчыну? ... да!
В.2.
Я абяцаю гэта памятаць заўсёды,
Слова сваё стрымаю? ... да!
Дзякуй вам, маладыя грамадзяне Рэспублікі
Беларусь! Дзякую.
В.1. Атрымліваючы
пашпарт грамадзяніна, ты бярэш на сябе частку адказнасці за нашу краіну –
Рэспубліку Беларусь. Гэта адказнасць у тым, каб займаць актыўную грамадскую
пазіцыю, справай даказваць сваю любоў да Радзімы, утварыць добрую сям’ю і
гадаваць дзяцей і ўнукаў, перадаючы ім лепшыя традыцыі продкаў.
В2. Любіце травы, дрэвы, рэкі,
Прастор
палёў, блакіт нябёс,
Цаніце працу Чалавека –
І Бог вам
дасць спагадны лёс.
А
каб цанілі вас ў свеце, -
“Я лепшых слоў не падбяру, -
Шануйце дрэвы на планеце
Святую нашу Беларусь,
І мову Коласа, Купалы
Вы
беражыце з рода ў род,
Каб наша воля не прапала
Каб не загінуў наш народ.
В1 Хто ж
такі грамадзянін?
В2. Гэта
чалавек, які пастаянна жыве ў дзяржаве, карыстаецца яго абаронай, мае шэраг
сваіх правоў і абавязкаў. У Старажытнай Грэцыі быць грамадзянінам маглі
нямногія, гэта было ганаровае званне. Звернемся да правоў і абавязкаў. Якімі
правамі валодаеце вы як вучні? Давайце
пералічым асноўныя з іх (кластар).
- Права на адукацыю;
- Права
на павагу сваёй годнасці
- Права
на ахову жыцця і здароўя ў працэсе навучання
- Права
на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, сваёй вучэбнай і грамадскай дзейнасці.
Якія ж абавязкі маюць вучні? (складаем
кластар на дошцы)
- Старанна
вучыцца
- Дастойна
і культурна паводзіць сябе ў класе, школе і за яе межамі
- Паважаць
погляды, свабоду і годнасць як старэйшых так і равеснікаў
- Клапаціцца
пра здароўе і бяспеку ўласнага жыцця і жыцця сваіх таварышаў
- Быць
акуратным, прытрымлівацца дзелавога стылю адзення
В1. Грамадзяне абавязаны шанаваць законы дзяржавы, ведаць
яе гісторыю, культуру і шанаваць яе. А зараз папрашу вас быць уважлівымі: мы
правядзём з вамі невялікую віктарыну і даведаемся, наколькі сапраўднымі
грамадзянамі роднай зямлі вы з’яўляецеся. Віктарына.
1.Як у даўніну называлі Беларусь? Белая Русь
2.Назваць сінонім слова Радзіма Айчына, Бацькаўшчына
3.Колькі абласцей у нашай дзяржаве?
Пералічыць іх. 6: Брэсцкая,
Віцебская, Гомельская, Гродзенская, Мінская, Магілёўская
4.Які злак намаляваны на гербе Беларусі? пшаніца
5.Якога колеру больш за ўсё на сцягу
нашай рэспублікі? чырвонага
6.Якімі словамі пачынаецца гімн Беларусі?
Мы – беларусы, мірныя людзі
7.Ад якіх плямёнаў пайшлі беларусы? крывічы, дрыгавічы, радзімічы
8.Якая плошча нашай дзяржавы? 207 тысяч кв. км
9.Колькі краін мяжуе з нашай Беларуссю?
Назавіце іх. 5: Расія, Украіна,
Літва, Латвія, Польшча
10. Якая прыблізная колькасць
насельніцтва нашай дзяржавы? Каля 10
мільёнаў чалавек
11. Назваць галоўныя рэкі Беларусі.
Нёман, Прыпяць, Заходняя Дзвіна, Днепр, Сож, Беразіна
12. Назавіце найбольш вядомых
пісьменнікаў і паэтаў. Я. Колас, Я.Купала, М.Танк,
М.Багдановіч і інш.
13. Хто з’яўляецца беларускім
першадрукаром? Ф.Скарына
14. Як звалі беларускую жанчыну, якую
царква аб’явіла святой? Е. Полацкая
15. Назваць мемарыяльны комплекс,
прысвечаны спаленым у час Вялікай айчыннай вайны вёскам? Хатынь
16. Калі наша краіна адзначае Дзень
Незалежнасці? 3 ліпеня
В.1.Жадаем вам новых здзяйсненняў, здароўя,
шчасця, дастатку, поспехаў і аптымізму. Няхай гэта свята надасць сіл і
ўпэўненасці ў дасягненні пастаўленых мэт на карысць роднай Айчыны.
В.2.На гэтым ўрачыстую цырымонію
ўшанавання маладых грамадзян Рэспублікі Беларусь лічыць закрытай! Па традыцыі фота
напамяць у школьным музеі.
Гучыць гімн Рэспублікі Беларусь
https://ng-press.by/2021/01/28/muzejny-urok-asablivastsi-arganizatsyi-svyatau-pratsounae-navuchanne-8-klas-dzyauchynki/
Музей у "дыпламаце" інтэрактыўная экскурсія.15.02.2021
Музей
у чамадане “Хатняе начынне”
Рэквізіт: чамадан, чыгун, рагач, прас, збан,
серп,бязмен .
Ход экскурсіі
Дарагія сябры, добры дзень!
Мы прыйшлі да вас з чароўным чамаданам, у якім
ляжаць рэчы ўжо старыя, але вельмі цікавыя. Што гэта за рэчы і для чаго яны
патрэбны, мы вам і раскажам.
Мы вам загадкі, а вы нам адгадкі! Усё вельмі
проста! Пачынаем!
1. У печы стаіць, закрыты вечкам ...
Агонь лашчыць цвёрды бок.
Печ
асвятляе полымя бліскам.
Капусту варыць ў печы (чыгунок).
Чыгун – посуд для прыгатавання ежы. Чаму ён так называецца? (Вырабляўся з чыгуну).
Унутры, як правіла, глазураваўся, але часта быў і неглазураваны. Гатаваліся ў
ім розныя стравы: і супы, і кашы, запяканкі. У вялікіх чыгунах варылі свінням
бульбу. Кожная гаспадыня мела спецыяльны чыгун, у якім варыла луг – настойку з
попелу, якую выкарыстоўвалі для мыцця галавы, таму што шампуняў яшчэ не
прыдумалі. А яшчэ ў гэтым чыгуне парылі бялізну.
2. Не
бык, а бадаецца,
Не есць, а ежу хапае,
Што схопіць - аддае,
А сам у кут ідзе (вілкі - рагач)
Рагач – прылада, з дапамогай якой ставілі ў
печ і даставалі адтуль чыгуны. Іх выраблялі з жалеза. Рагач мае адтуліну, у
якую ўстаўлялі гладка адгабляваны яловы чаранок. Чаму яловы, а не бярозавы ці
ліпавы? (У елкі густа размешчаны галінкі, таму яна не выгінаецца.)
3. Быў
я капаны,
Быў
я таптаны,
Быў
я на пажары,
Быў
я на кружале.
Сто галоў карміў (збан )
Збан – посуд для захоўвання малака, квасу.
Вырабляўся з розных відаў гліны, часцей за ўсё з чырвонай. Мог быць глазураваны
і ўнутры, і звонку. Часцей выкарыстоўваўся для сквашвання малака. Чаму? (Гліна
добра трымае цяпло, а для сквашвання патрэбна цяпло).
4. Сам худ, галава ў пуд.
Бязмен – даўняя ручная рычажная вага.
Металічны або драўляны стрыжань з пастаянным грузам(гірай) на адным канцы і
кручком ці чашкай для ўтрымання грузу на другім. На стрыжні шкала адліку і
рухомая апора — абойма ці драцяная пятля. Карысталіся бязменам пераважна ў
народным побыце.
5. У палатнянай краіне,
Па
рацэ прастыне,
Плыве параход,
То
назад, то ўперад,
А
за ім такая роўнядзь,
Ні
маршчынкі не відаць (прас)
Прас –
прылада для прасавання адзення. Выраблялася з чыгуну. Унутр праса засыпаліся
чырвоныя вугельчыкі, яны і награвалі падэшву праса. Адзенне шылася з
натуральных тканін, таму не было страху, што яно расплавіцца ад гарачага праса.
Як вы думаеце, у які час дня гаспадыня прасавала адзенне і чаму? (Раніцай.
Пасля таго, як выпаліцца печ. Печ палілі толькі раніцай).
6. Маленькі,
гарбаценькі
Усё поле прабег
І ўвесь
хлеб паваліў(серп)
Серп – ручная прылада працы для зжынання
збожжа і травы. Выкарыстоўваецца і цяпер. Вырабляецца з металу. Ручка заўсёды
драўляная. Серп заўсёды паўкруглай формы. Чаму? (Для большага захопу збожжа або
травы для зжынання).
"ДОБРЫ ВЕЧАР,
ШЧОДРЫ ВЕЧАР!.."
Гасцёўня, прысвечаная
святкаванню Каляд
М э т ы :
шырэй пазнаёміць з даўнімі беларускімі традыцыямі,
асаблівасцямі калядавання, папулярызаваць нацыянальную
культуру; развіваць уменне трымаць сябе перад аўдыторыяй; выхоўваць павагу і любоў да народнай спадчыны, мовы
беларусаў.
Н а с т а ў н і к . " Е х а л а Каляда ў чырво- ным вазочку, у
чырвоным вазочку на сівым канёчку..."
Каляды – беларускае народнае свята,
традыцыя, якую мы павінны шанаваць, ведаць, каб маглі перадаць іншым. Сёння мы
і прысвячаем сваё свята Калядам. Адкуль пайшло гэта свята і што яно сабой
уяўляе, раскажуць і пакажуць нам вучні.
П е р ш ы в я д у ч ы. Каляды (ад лац. саlепdае 'календы' – назва першага дня кожнага месяца ў рымлян) —
народнае зімовае свята, якое адзначалася з 24 снежня па 6 студзеня. Характэрны
тры абрадавыя вячэры (куцці).
Д р у г і в я д у ч ы .
Паехала Каляда з канца ў канец!
На Каляды калядуйце!
Піць і есці не шкадуйце!
Шчадруйце,
шаноўныя! Жывіце год да ста так! Хай едзе ў вашы двары прыбытак і дастатак!
П е р ш ы в я д у ч ы.
Добры
вечар, шчодры вечар! Добрым людзям на здароўе!
Д р у г і в я д у ч ы .
У
калядны шчодры вечар Усім вам шчасця і здароўя.
П е р ш ы в я д у ч ы.
Вітаем
вас, шаноўныя, на нашым свяце! Шчыра запрашаем з намі калядаваці!
З'яўляецца калядны гурт і спявае: Прыйшла Каляда калядуючы,
А за
ёю дзеўкі шчадруючы... А калядныя бліны
ладныя,
А
пшанічныя вельмі пышныя.
П е р ш ы к а л я д о ў
ш ч ы к .
Добры вечар, шчодры вечар!
Добры
вечар таму, хто ў гэтым даму!
А
людзей тут цераз край,
Хоць ты лыжкай мяшай.
Д р у г і к а л я д о ў
ш ч ы к .
А ці
рады вы нам? Калі вы нам рады,
Мы вам да парады,
I, як кажуць нашы людзі,
Хай
вам даспадобы будуць жарты, песні,
Бо без песні жыць няёмка, Хоць ты трэсні.
Т р э ц і к а л я д о ў
ш ч ы к .
А без скрыпкі і дуды
Ходзяць
ногі не туды, А яшчэ у прывітанне Пажадаць мы вам хацелі...
Чацвёрты калядоўшчык.
Каб ад нашага спаткання
Крышку вы памаладзелі,
Каб не ведалі вы злосці,
Каб
жылі у весялосці, Вушы каб у вас не
вялі, Каб вы добра ўсе гулялі.
Р а з а м.
Ўсім
ад краю і да краю Шчасця і дабра жадаем.
Першы вядучы.
А дзе ж самі гаспадары нашай гасцёўні?
Другі вядучы. А вось і гаспадары.
Гучыць песня ў выкананні
калядоўшчыкаў.
На новае лета хай родзіцца жыта.
Шчодры вечар, багаты вечар!
Жыта, пшаніца, усякая пашніца.
Жадаем
табе, слаўны гаспадару, Піва варыці,
сынкаў жаніці, Пасаг збіраці, дочак
выдаваці.
Першы калядоўшчык.
А мы ведаем, што ў пана таспадара дачушка ёсць, а
прыгажунечка!.. Нібы каліна красная.
Другі калядоўшчык.
Выйдзі, Зосечка, павярніся, нам, калядоўшчыкам, пакланіся.
Гучыць песня ў выкананні калядоў-
шчыкаў.
А ў лузе, лузе каліна красна.
Святы вечар добрым людзям!
Ой, ясней-красней Зосечка ў таты.
На двор хадзіла – ўвесь двор скрасіла.
У сені ўвайшла – сені заззялі.
У хату ўвайшла – паны стаялі.
Паны стаялі, шапкі здымалі.
Шапкі здымалі, у яе пыталі:
–
Ці
ты князёўна, ці каралеўна?
–
Я
не князёўна', не каралеўна,
Таткава дачка красна панначка.
Мамчына дачка, як ягадачка.
–
Мы
ж цябе, красну, не зважаем I з калядою
мы паздраўляем!
Трэці калядоўшчык.
Табе, Зосечка - прыгажунечка, песня спета, песня спета, ды
насупраць лета, каб вялікая расла, ды замуж пайшла, бацьку-матку вяселлем
страсла...
Калядны гурт становіцца паўкругам.
Чацвёрты калядоўшчык.
А ты, каза, не ляніся!
Туды-сюды
павярніся, Ножкамі пастукачы, Рожкамі паляскачы.
Паскачы для народа,
Каб
урадзіла жыта Ў новым годзе многа.
А вы,
людцы добрыя, не сядзіце, Казу-весялушку ў карагод вазьміце.
Хто з казою патанцуе,
Таму ў новым годзе пашанцуе.
Каза і ўвесь гурт ідуць у натоўп, заводзяць
карагод. Спяваецца песня.
Го-го-го, каза,
Го-го-го, шэра.
Дзе рожкі падзела?
–
На
соль праела.
–
Лезь,
каза, на печ, Пакажы чапец.
–
Лезь,
каза, на кут, Пакажы хамут.
Каза валіцца і ляжыць як мёртвая.
Першы калядоўшчык.
Што ж гэта стала,
Мая каза ўпала, ссохла, прапала.
Другі калядоўшчык.
Ты, каза-казіха,
Ўстань,
развесяліся. Ты расхадзіся.
Гаспадар ідзе,
Рэшата нясе,
Рэшата аўса,
Паверх
каўбаса, Тры кускі сала, Каб каза ўстала.
Трэці калядоўшчык.
Не хоча каза ўставаць –
трэба лякарства ёй даць: нацерці бок кійком, падняць батагом. Каза мая
вучоная – кіем хрышчоная, прайшла ўсе
навукі, ведае розныя штукі. А ну, закладай рогі ды падбірай ногі!
Каза падымаецца і ідзе да гурта.
Першы вядучы.
На Каляды варожаць. Варажба –
гэта заўсёды таемнасць, надзея, спадзяванне. У кожнай вёсцы варажылі
па-рознаму. Цягнулі з-пад ручніка саломінку. Калі доўгая, добрая будзе
саломінка – на ўраджай. Калі кароткая
– добрая будзе бульба. I мы зараз
паварожым.
Гульня "Яшчур"
Дзеці стаповяцца ў круг, узяўшыся за
рукі, водзяць карагод. Адзін хлопчык (Яш- чур) садзіцца пасярод круга. Усе
ходзяць вакол яго і спяваюць:
Сядзіць, сядзіць Яшчур.
Гэй, нам, гэй!
У залатым крэсле,
У
лясковым кусце. Яшчур гарох точыць, Жаніціся хочыць.
Д з я ў ч а т ы:
Яшчур-панок,
аддай вянок. Я ручкі, ножкі мазаліла, Свайго вяночка не знасіла.
Яшчур аддае вянок дзяўчыне, якая
спадабалася. Можна выбраць іншага хлопчыка Яшчурам, і гульня працягваецца.
К а з а.
Хто хоча пакаштаваць аладкі? Калі ласка! А патрэбна для
гэтага ўсяго толькі адгадаць загадку!
(Загадвае загадкі.)
1. Сіта — не сіта, рукамі не віта, пража
— не пража. Хто знае, той скажа.
(Павуцінне.)
2. Без рук, без ног, а на дрэва ўзлез. (Хмель.)
3. Круглы, тоўсты, абкручаны мільёнамі
абручыкаў. (Клубок нітак.)
4. Сам драўляны, а галава жалезная. (Малаток.)
5. Які гасцінец нельга прапанаваць у
падарунак? (Дарогу.)
Хто адгадаў загадкі, той атрьшаў
аладкі.
Калядны гурт завяршае свята.
Першы калядоўшчык.
3 песняй шчыраю калядуем мы
У святую
ноч пад шатром зімы.
Другі калядоўшчык.
Мы
прыйшлі да вас пажадаць дабра
Ад
усёй душы, як сваім сябрам.
Трэці калядоўшчык.
Няхай збудзецца, што жадаецца,
Што
задумана — прыдбаецца.
Чацвёрты калядоўшчык.
Каб прынёс год новы вам
Дабрабыт і плён,
Многа радасці, светлых дзён.
К а з а.
Дзякуем вам за добры прыём,
Цераз лета і восень зноў к вам прыдзём.
Р а з а м. Усяго вам добрага. Да сустрэчы!
Уводзіны
Партызаны
– землякі
Дзейнасць
партызанскага атрада “Кастрычніцкі”
Заключэнне
Спіс літаратуры і крыніц
ДАДАТКІ
Дадатак 1
Подведены итоги районного этапа республиканского конкурса "Звездный поход" по местам воинской славы
1 место занял отчёт учащихся Любчанской СШ, который будет представлен на областной этап, 2 место - отчёт туристов из Гимназии № 1, на 3-ем месте - отчёт учащихся Петревичского сада-СШ
https://docs.google.com/presentation/d/1hLM3GuCBI1_vuOARjc05R5fKSY8TGSGCocRm8AWOCEQ/pub?start=false&loop=false&delayms=3000
урок мужества
Экскурсия для ребят из Ладеникской школы
Презентация "Они служили в Афганистане"
https://docs.google.com/presentation/d/1A8Q6GBtywSOAQ89p9x2UcINchz6pl8ZAGRREU2SU6L8/pub?start=true&loop=false&delayms=3000
Как отмечали день памяти воинов-афганцев 15.02.2017
Когда папа был солдатом
Урок Мужества "Пионеры-герои"(ко дню юного героя-антифашиста) |
Юные ткачихи |
Табакарезка |
Котелок 1943 |
Кружка |
А мы все это собирали |
Бывшие выпусники |
Гости из Воробьевич |
У нас в гостях отец Вадим |
Гости из Кореличского района |
Родители |
Гости из Дятловского района |
Уроки в музее "Из истории денег"
"Как "живут" музейные экспонаты"
Комментариев нет:
Отправить комментарий