https://interacty.me/projects/3f2c4c2ce02b6e66
https://interacty.me/projects/98dcb9f936bce403
15 лютага - дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Традыцыйна ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню памяці. З мэтай расшырэння ведаў праз знаёмства з малавядомымі старонкамі гісторыі Афганскай вайны, развіцця пазнавальных інтарэсаў, выхавання пачуцця патрыятызму, адказнасці, цікавасці да ваеннай гісторыі краіны для вучняў 1-5 класаў было праведзена інтэрактыўнае падарожжа " Афганская вайна - жывая памяць". А для вучняў 6 - 11 класаў урок мужнасці на такую ж тэму. Вучні ўспомнілі асноўныя старонкі вайны, мелі магчымасць прачытаць вершы, прысвечаныя салдатам той вайны. Разам з вучнямі нашай школы тых далёкіх часоў апынуцца ў самым пекле. Усвядоміць і ацаніць yрокі вайны ў Афганістане.
Увага ! 15 лютага ў 9.45 у школьным музеі будзе праводзіцца ўрок мужнасці "Афганская вайна - жывая памяць", прысвечаны 35 -годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.