З 15 мая па 18 мая ў
школе праводзіўся тыдзень музея. У
гэты час можна было наведаць музей. Паўдзельнічаць у квэсце, наведаць
майстар-класы па вырабу лялькі, пайграць у лато , даміно, разгадаць філфорд,
крыжаванку. Вучні дарылі паход у музей сваім бацькам, сябрам, а таксама дарылі
прадметы музею. Кожны дзень быў насычаны,асабліва спадабалася вучням пачатковых
класаў. Яны з задавальненнем знаёміліся з гісторыяй сваёй малой радзімы ў час
гульні - хадзілкі. А вучні старэйшых класаў пры дапамозе сканера кодаў пабывалі
на школьным сайце і пазнаёміліся з інтэлект картай пра ваенныя гады і
ўдзельнікаў партызанскага руху ў нашай мясцовасці. Найбольш актыўныя ўдзельнікі атрымалі
напамяць флаеры школьнага музея.
https://photos.app.goo.gl/QY8VvcudgUNrifWx8
https://photos.app.goo.gl/Amfwb71A5xowoqiZ7
https://photos.app.goo.gl/b7SXF8zCbH9G4jAE8
https://docs.google.com/presentation/d/1EVNKgL95RRzio_OYqYLlhhizPeau3nzoWNja45YCKbQ/edit?usp=sharing