Той, хто не памятае свайго мінулага асуджаны на тое, каб
перажыць яго зноў. Памяць пра вялікую Айчынную вайну у гісторыі нашай дзяржавы, у гісторыі
пакалення і кожнай беларускай сям’і
самая трагічная. Разам з тым…і гераічная.
У Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі
Беларусь № 117 ад 23.03.2022 г.прыняты Закон
Рэспублікі Беларусь № 146-З ад 05.01.2022 г.
«О геноциде белорусского
народа». А дзень 22 чэрвеня -
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай
Айчыннай вайны і генацыда
беларускага народа.
Мерапрыемствы
Года гістарычнай памяці ў школе былі рэалізаваны пад знакам захавання
гістарычнай памяці і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа.
Мерапрыемствы года Міру і стварэння будуць накіраваны на замацаванне ў
грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускага
грамадства. Наша школа прыняла ўдзел у конкурсе экспазіцый, прысвечаных
генацыду беларускага народа. Асноўныя напрамкі экспазіцыі “Памяць і боль беларускага народа” :
1.Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай
Айчыннай вайны.
2.Канцэнтрацыйныя лагеры на Беларусі.
3. Генацыд на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.
4.Генацыд на тэрыторыі Навагрудскага раёна.
5.Вёска Пудзіна – сястра Хатыні.
А таксама
дыярама “Спаленая вёска - Пудзіна”. Выстава прадметаў з музея, звязаных з
падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня вывада
савецкіх войск з Афганістана.
Запрашаем наведаць нашу экспазіцыю, якая размешчана ў холе на першым паверсе школы.
Комментариев нет:
Отправить комментарий