6 красавіка шосты школьны дзень вучні Пятрэвіцкай школы пражылі разам з касманаўтамі.Менавіта ў гэты дзень першая беларуская жанчына Марына Васілеўская вярнулася з палёту ў космас.Вучні паглядзелі відэафільм пра запуск касмічнай ракеты, затым пазнаёміліся ў асноўнымі рабочымі момантамі жыцця на касмічнай станцыі. Затым вучням было прапанавана правесці іспыт на адпаведнасць прафесіі касманаўта.Дзеці праверылі сябе на ўважлівасць, на ўменне працаваць у цемнаце, умець карыстацца прадметамі побыту ва ўмовах бязважкасці, веданне планет Сонечнай сістэмы і іншыя.Усе вучні атрымалі каляндар з выявамі касманаўтаў і закладкі для кніг.
Комментариев нет:
Отправить комментарий