6 красавіка шосты школьны дзень вучні Пятрэвіцкай школы пражылі разам з касманаўтамі.Менавіта ў гэты дзень першая беларуская жанчына Марына Васілеўская вярнулася з палёту ў космас.Вучні паглядзелі відэафільм пра запуск касмічнай ракеты, затым пазнаёміліся ў асноўнымі рабочымі момантамі жыцця на касмічнай станцыі. Затым вучням было прапанавана правесці іспыт на адпаведнасць прафесіі касманаўта.Дзеці праверылі сябе на ўважлівасць, на ўменне працаваць у цемнаце, умець карыстацца прадметамі побыту ва ўмовах бязважкасці, веданне планет Сонечнай сістэмы і іншыя.Усе вучні атрымалі каляндар з выявамі касманаўтаў і закладкі для кніг.
Страницы
- Главная страница
- физика
- физика 11 класс
- физика 10 класс
- физика 9 класс
- физика 8 класс
- физика 7 класс
- музей
- мо
- родителям на заметку
- мой класс
- классный час
- нормативные документы
- олимпиада
- мой класс
- 11 класс
- 10 класс
- 9 класс
- 8 класс
- 7 класс
- 6 класс
- 5 класс
- это интересно
- математика
- внеклассная работа
- астрономия
суббота, 6 апреля 2024 г.
пятница, 29 марта 2024 г.
пятница, 22 марта 2024 г.
22.04.24 ТРАГЕДЫЯ ХАТЫНІ
Трагедыя Хатыні - адзін з тысяч фактаў, якія сведчаць аб
мэтанакіраванай палітыцы генацыду ў адносінах да насельніцтва Беларусі, якую
ажыццяўлялі нацысты падчас Вялікай Айчыннай вайны на працягу ўсяго перыяду
акупацыі.
22 сакавіка ў 1- 4 класах прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны трагедыі ў в.Хатынь - сімвалу ўсіх
спаленых вёсак у гады Вялікай Айчыннай вайны. Вучні, пры выкарыстанні ілюстрацыйнага нагляднага матэрыялу,
даведаліся аб той страшнай трагедыі, якая назаўжды застанецца ў людской памяці.
Вучні здзейснілі завочную экскурсію ў гісторыка-мемарыяльны комплекс «Хатынь»,
з выкарыстаннем відэаролікаў з музычным суправаджэннем, яшчэ раз азнаёміліся з
гісторыяй Хатынскай трагедыі, здзейснілі віртуальныя экскурсіі па мемарыяльным
комплексе «Хатынь». даведаліся пра гора,
якое прынесла на нашу зямлю Вялікая Айчынная вайна». Затаіўшы дыханне, дзеці
слухалі гісторыю Іосіфа Камінскага, які стаў правобразам галоўнай скульптурнай
кампазіцыі мемарыяла – «Непакораны чалавек».
Многія нашы землякі загінулі ў баях, загінулі ў канцлагерах,
згарэлі ў агні. І памяць пра іх, і ўдзячнасць ім заўсёды павінны жыць у сэрцы ў
нас, іх нашчадкаў, якія жывуць пад мірным небам, будуюць сучасную Беларусь і з
аптымізмам глядзяць у заўтрашні дзень.
Вучні ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.
21.03.24 МО МУЗЕЯЎ
21 сакавіка на базе Пятрэвіцкая СШ было праведзена паседжанне МА
кіраўнікоў музеяў устаноў адукацыі Навагрудскага раёна па тэме “Дзейнасць музея
установы адукацыі па фарміраванню ўстойлівай цікавасці да гісторыі малой
радзімы”.Увазе ўдзельнікаў была прапанавана экскурсія па экспазіцыі "Ад
абскуры да пікселяў".Засадзінская А.І. і Адзярэйка П.П. падзяліліся
вопытам правядзення ў школе даследчай і праектнай дзейнасці, рэзультатыўнасці
работы школы ў гэтым напрамку. Пяцэвіч А.У. пазнаёміла прысутных з рэзультатамі
сваёй працы - сайт музея, рэкламнай прадукцыяй, інтэрактыўнымі гульнямі -
лато,даміно,філфорд,мемо,мемары,хадзілі па Пятрэвічам і “Сцяжынкамі В.Валчэцкага”.Кожны
ўдзельнік атрымаў у падарунак абярэжную ляльку,магніт,каляндар і сурвэтку з
лёну, звязаную кручком.
суббота, 16 марта 2024 г.
суббота, 17 февраля 2024 г.
пятница, 16 февраля 2024 г.
ФОТООТЧЁТ 15.02.2024
15 лютага - дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў. Традыцыйна ў нашай школе прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню памяці. З мэтай расшырэння ведаў праз знаёмства з малавядомымі старонкамі гісторыі Афганскай вайны, развіцця пазнавальных інтарэсаў, выхавання пачуцця патрыятызму, адказнасці, цікавасці да ваеннай гісторыі краіны для вучняў 1-5 класаў было праведзена інтэрактыўнае падарожжа " Афганская вайна - жывая памяць". А для вучняў 6 - 11 класаў урок мужнасці на такую ж тэму. Вучні ўспомнілі асноўныя старонкі вайны, мелі магчымасць прачытаць вершы, прысвечаныя салдатам той вайны. Разам з вучнямі нашай школы тых далёкіх часоў апынуцца ў самым пекле. Усвядоміць і ацаніць yрокі вайны ў Афганістане.
понедельник, 12 февраля 2024 г.
суббота, 10 февраля 2024 г.
пятница, 2 февраля 2024 г.
15.02.2024
Увага ! 15 лютага ў 9.45 у школьным музеі будзе праводзіцца ўрок мужнасці "Афганская вайна - жывая памяць", прысвечаны 35 -годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана.
воскресенье, 28 января 2024 г.
27 студзеня - Международны дзень памяці ахвяр Халакоста
Упершыню на ОНТ быў прапанаваны паказ фільма "200 крокаў пад зямлёй" пра Навагрудскае гета.
_20240406_132025_0000.png)














.png)













