суббота, 9 апреля 2022 г.

Фігуры з газетных трубачак

 

Фігуры з газетных трубачак

 

У чарговы раз з 4 красавіка па 8 красавіка ў нашай школе прайшоў тыдзень матэматыкі.

Кожны дзень у класах праходзілі традыцыйныя мерапрыемствы: квэст “Вяселая матэматыка з вучнямі 5-6 класаў”,матэматычны рынг “Я ведаю матэматыку на 10” для 7 класа, паседжанне КВМ(клуба вяселых матэматыкаў) 8клас, марафон “Лічы,думай,адгадвай” у 9 класе, “Кола гісторыі раскруцілі”вучні 10 класа ,а вучні 11 класа паспрабавалі разгадаць пытанні настаўнікаў і работнікаў школы ў час гульні “Што? Дзе?Калі?”

Акрамя таго кожны дзень праходзілі выставы сшыткаў,газет,літаратуры па матэматыцы.

Вучні прадставілі свае праекты “Матэматычныя паказчыкі класа” і “Матэматыка вакол нас”.

А таксама прайшла віктарына “Вялікія матэматыкі”,дзе вучні школы падрыхтавалі выступленні пра вучоных матэматыкаў і зашыфравалі свае пытанні ў выглядзе QR- кодаў .

А фішкай тыдня стаў майстар- клас настаўніка матэматыкі Пяцэвіч Алены Уладзіміраўны па вырабе геаметрычных фігур з газетных трубачак. Вучні з задавальненнем рабілі ромбы, кубы,паралелепіпеды,актаэдры, а вынікам стаў выраб павука, які людзі вешаюць у хаце перад Ражством. Лічылася, што яны ахоўвалі хату, прыносілі дабрабыт і шчасце ў сям'ю, убіраючы ў сябе ўсю негатыўную энергію, якая прысутнічала ў хаце. Кожны год паўтараўся цыкл: стары "павук" спальваўся і на яго месца вывешваўся новы.

- Паводле старажытнай легенды Майсей, які ўцёк ад сваіх праследавацеляў, знайшоў прытулак у павуковым логаве. Розныя паданні трактуюць легенду па-свойму: нехта сцвярджае, што ад праследавацеляў пад павуціннем хавалася Марыя з немаўлём Езусам. Так ці інакш, але павук стаў сімвалам абароны і збаўлення. 

  Існавала павер'е, што ў ягоным павуцінні заблытваюцца нячыстая сіла, няшчасці і хваробы, а ў сям'і будуць панаваць шчасце і лад. Часта "павука" падвешвалі над калыскай дзіцяці і над галовамі маладых падчас вяселля. А яшчэ саламяныя канструкцыі служылі выдатным упрыгожваннем інтэр'еру. Ахоўваць, прыносіць шчасце і ў той жа час упрыгожваць, дарыць эстэтычнае задавальненне - прызначэнне гэтых дзіўных канструкцый.т

Духоўнік Раман , 11 клас

Пятрэвіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа

Навагрудскага раена Гродзенскай вобласці

 

 

четверг, 7 апреля 2022 г.

конкурсы

 РАБОТА "У КОЖНАГА ЧАСУ СВАЕ ГЕРОІ" ВІДЭАПРЭЗЕНТАЦЫЯ ПР АФГАНІСТАН АТРЫМАЛА ДЫПЛОМ 3 СТУПЕНІ  НА АБЛАСНЫМ ЭТАПЕ КОНКУРСУ