среда, 22 марта 2023 г.

  15 сакавіка ў Пятрэвіцкай СШ традыцыйна прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. На ёй былі ўручаны пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і кніга - падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнка інспектарам Пятрэвіцкага Сельсавета Калеснік Т.А. і дырэктарам школы Шастак Л.У.Юныя грамадзяне адказалі на пытанні віктарыны і прынялі клятву на вернасць Радзіме, а таксама ад сваіх сяброў атрымалі напамінанне аб правах і абавязках.Затым было традыцыйнае фота ў музеі.  
Я родным краем ганаруся 
І ведаю - Я не адзін. 
Я Грамадзянін Беларусі,
Зямлі сваёй адданы сын.





 

четверг, 2 марта 2023 г.

 

 

ЭКСКУРСІЯ "ПАМЯЦЬ І БОЛЬ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ"

 

ЛЮТЫ 2023 Падведзены вынікі раённага этапу конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі. Вучань 7 класа Чырвоны Захар заняў ІІ месца ў намінацыі "Роднымі пуцявінамі"(узроставая катэгорыя ад 15 год і болей). Кіраўнік - дырэктар школьнага музея Пяцэвіч А.У.

 

СТУДЗЕНЬ 2023 Падведзены вынікі раённага этапу рэспубліканскага конкурсу інфармацыйна-метадычных матэрыялаў "Лепшы сацыяльны праект". У намінацыі "Творчы прарыў" І месца заняла кіраўнік клуба "Спадчына" Гірыновіч Т.У. (работа "Ажыўшая гісторыя"). У намінацыі "Патрыятызм ў дзеянні" дырэктар школьнага музея Пяцэвіч А.У. заняла І месца (работа "Ствараем гісторыю разам").

 

Выдатная навіна!!!! Па выніках абласнога турысцка- краязнаўчага праекта "Ад вытокаў да будучыні", які праходзіў cа студзеня па снежань 2022 года, у намінацыі "Музееманія" каманда Пятрэвіцкай школы атрымала Дыплом ІІІ ступені, кіраўнік Пяцэвіч А.У.