четверг, 16 февраля 2023 г.

Экскурсія "Памяць і боль беларускай зямлі"

 https://drive.google.com/file/d/1vJ7R2tnlfaTUq4aIXl10M-1VsWDp1uqf/view?usp=share_link


Экскурсія

Гады праходзяць, час мінае,

А чалавек далей жыве,

Жыве… і часам забывае

Аб самым страшным, аб вайне.

Даўно ўжо залпы адгрымелі,

Мы палюбілі цішыню.

І тыя дзеці пасівелі,

Што нарадзіліся ў вайну.

Цяпер усім хапае хлеба, 

Бо мы жывём у мірны час.

Не помнім мы, што помніць трэба,

Падводзіць часам памяць нас.

В. Конева

 Той, хто не памятае свайго мінулага асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў. Памяць пра вялікую Айчынную вайну  у гісторыі нашай дзяржавы, у гісторыі пакалення і кожнай беларускай сям’і   самая трагічная. Разам з тым…і гераічная.

У Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 117 ад 23.03.2022 г.прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 146-З ад 05.01.2022 г.

«О геноциде белорусского народа». А дзень 22 чэрвеня  -  Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай  Айчыннай  вайны і генацыда беларускага народа.

Генацыд-гэта форма масавага гвалту, які арганізацыя аб'яднаных нацый вызначае, як дзеянні, якія здзяйсняюцца з намерам знішчыць, цалкам або часткова, якую – небудзь нацыянальную, этнічную, расавую ці рэлігійную групу як такую шляхам:

* забойства членаў гэтай групы;

* прычынення сур'ёзных цялесных пашкоджанняў або разумовага засмучэння членам такой групы;

* мер, разлічаных на прадухіленне дзетанараджэння ў такой групе;

* гвалтоўнай перадачы дзяцей з адной чалавечай групы ў іншую;

* наўмыснага стварэння жыццёвых умоў, разлічаных на поўнае або частковае фізічнае знішчэнне гэтай групы.

       Стратэгічны план па знішчэнні славянскіх народаў «Ост» прадугледжваў знішчыць 75 % рускіх, беларусаў, украінцаў, а пакінутых 25 % ператварыць у рабоў.

          Многія населеныя пункты ў Беларусі знішчаліся па некалькі разоў. Напрыклад, у Віцебскай вобласці 243 вёскі спалілі двойчы, 83 - тройчы,у Мінскай – 92 населеных пункта зраўнялі з зямлёй двойчы, 40 –тройчы, 16 – чатыры і больш разоў.

 

   

 

   2. На тэрыторыі акупіраванай Беларусі гітлераўцамі было створана больш за  260 канцлагераў.  У  Мінску  і  на  яго  ўскрайках  знаходзілася  пяць  такіх лагераў.

  Адзін  з іх Трасцянец,  што  за 10 км  на  ўсход  ад горада.  У  сістэме лагераў

  нацысцкай  Германіі  ён  займаў  чацвёртае  месца  пасля  Асвенціма, Майданака

  і Трэблінкі па колькасці знішчаных – гэта 206 500 чалавек. У Трасцянцы фашысты знішчалі мірных жыхароў, ваеннапалонных, грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці з Аўстрыі, Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі. Канцэнтрацыйны лагер быў створаны восенню 1941 года.

Трасцянец

Суайчыннік, устань!

Тут знішчалі людзей.

Суайчыннік!

Запомні навек:

Тры гады па сто трыццаць сем у дзень,

І ў гадзіну па шэсць чалавек.

Гэта значыць, што кожныя дзесяць хвілін

Тут навекі чарнеў небакрай.

Попел сэрцаў нашых ракоча ў зямлі:

Памятай!

Памятай!

Памятай!

У. Караткевіч. “Трасцянец”

     Найбольш жорсткі дзіцячы «кровазаборны» канцлагер існаваў каля вёскі

Чырвоны Бераг Гомельскай вобласці. Тут  ўтрымліваліся дзеці ад 8 да 14  гадоў. 

  У выніку нечалавечых катаванняў і эксперыментаў  1990 дзяцей  загінула.  Вядомы  імёны  толькі  15 чырвонабярэжскіх дзетак. Астатнія   засталіся безыменнымі.          

    Кроплі летняга дажджу, нібы слёзы, блішчаць на сімвалічных белых

мармуровых  партах,  настаўніцкім  стале  “мёртвага  класа”,  у  якім  ніколі  не

загучаць галасы школьнікаў. Ціха шапочуць лістотай яблынькі ў адкрытым у

жлобінскай  вёсцы  Чырвоны  Бераг  мемарыяле  “Дзецям    ахвярам  вайны”,

створаным сталічнай творчай групай пад кіраўніцтвам архітэктара Беларусі

Леаніда Левіна.

     Зіма. Сорак чацвёрты год.

Мароз. Іржавае балота.

Пад брэх фашысцкіх кулямётаў,

Хоць прытуліцца б да сасны…

Тыфознікам блукае вецер,

Даўно не грэюць лахманы,

На снезе замярзаюць дзеці…

-  Пахукай, мамка, пальцы мне, - 

     А мамка, мамка ўжо не чуе…

-  Не спі… Халодны, мамка, снег…

     Сын просіць маці нежывую.

Міхась Башлакоў.

Не менш жудасныя дадзеныя маюцца ў матэрыялах Нюрнбергскага працэсу над нацысцкімі злачынцамі і аб лагерах смерці на Пінскіх балотах, пасля аб'яднаных агульнай назвай Азарычы - па назве размешчанага непадалёк пасёлка. У канцы лютага - пачатку сакавіка 1944 года гітлераўцы сагналі сюды больш за 50 тысяч непрацаздольных грамадзян Гомельскай, Магілёўскай, Палескай абласцей Беларусі, а таксама Смаленскай і Арлоўскай абласцей Расіі. Людзі, якія знаходзіліся там, заражаліся сыпным тыфам і былі наўмысна асуджаныя на смерць, згуляўшы ў амаль непраходнай эпідэміялагічнай зоне роля жывога шчыта перад надыходзячымі войскамі Чырвонай арміі. 18-19 сакавіка 1944 года войскі 65-й арміі 1-га Беларускага фронту вызвалілі з Азарыцкіх лагераў 33 480 чалавек, з іх 15 960 дзяцей ва ўзросце да 13 гадоў. Жорсткі лагер смерці праіснаваў усяго два тыдні . Знішчана не менш за 20 тысяч чалавек .   

Не лагерь – братская могила,
Вороний клич да волчья гать.
Болото мёртвых хоронило,
Не успевало принимать.           Азарычы

      Мінскае гета - найбуйнейшае ў Еўропе. У ім было знішчана каля 100 тысяч чалавек. Яно было створана фашыстамі ў ліпені 1941 года і дзейнічала па кастрычнік 1943 года.

     Нацысты прымянілі класічную тактыку: перш чым прыступіць да знішчэння яўрэйскага насельніцтва, неабходна ліквідаваць яго самую актыўную, баяздольную, здольную да супраціўлення частку - мужчын, прычым самых здаровых і маладых. Гэта стала мэтай аблаваў 14, 26 і 31 жніўня 1941 года ў Мінскім гета.

На месцы гета зараз адкрыты мемарыял “Яма”.

      Вёска Калдычэва ў Баранавіцкім раёне - канцэнтрацыйны лагер, які дзейнічаў да ліпеня 1944 года. Тут паводле афіцыйных звестак расстралялі, павесілі, замучылі, атруцілі газам звыш 22 тысяч чалавек. Першымі зняволенымі лагера былі актывісты савецкай улады і ваеннапалонныя з баранавіцкай і стаўбцоўскай турмаў. Ахвярамі Калдычэўскага канцлагера сталі практычна ўсе яўрэі і цыганы рэгіёна, а таксама вялікая колькасць палякаў, ваеннапалонных, каля 100 каталіцкіх святароў

     Перад адступленнем нямецкай арміі ў ноч на 27 чэрвеня 1944 года была распачата акцыя па ліквідацыі лагера. За тры дні ў самім лагеры было расстраляна каля 1000 чалавек, ва ўрочышчы Пагарэлец - яшчэ 1000.

 

    

    3. На гродзеншчыне дзейнічала 40 гета і 7 турмаў. Самыя значныя з іх ў горадзе

Гродна -5 лагераў смерці, больш за 30 тыс.ахвяр; лагер Калбасіна – 18 тысяч ахвяр; Ваўкавыск - 1 лагер смерці, каля 20 тыс. ахвяр; Ліда - 3 лагеры смерці,

больш за 17 тысяч ахвяр; Навагрудак - 1 лагер смерці, больш за 28 тыс.ахвяр.

Населеныя пункты ў спісе могілак вёсак Хатыні з Гродзенскай вобласці Беларусі, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны, з указаннем іх былога месцазнаходжання і іншых звестак.  

Дземша, Скідзельскі сельсавет, Гродзенскі раён.Нямецка-фашысцкія захопнікі 18.07.1943 г. расстралялі 36 жыхароў вёскі і спалілі яе, 36 двароў.

Полымя, * Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць.

Рудня, Слонімскі сельсавет, Слонімскі раён. У 1942 годзе нямецка-фашысцкія карнікі спалілі 17 жыхароў вёскі, у тым ліку дзяцей. Вёска была поўнасцю знішчана, 6 двароў.

Сіні Камень, * Скідальскі сельсавет, Гродзенскі раён .   Нямецка-фашысцкія карнікі 18.07.1943 г. растралялі 50 з 87 жыхароў вёскі і спалілі яе, 57 двароў.

Шавулічы, * Ваўкавыскі сельсавет, Ваўкавыскі раён .   Нямецка-фашысцкія захопнікі 07.07.1943 г. расстралялі 366 жыхароў вёскі і спалілі яе, 77 двароў. У 1954-1967 гадах на месцы спаленай вёскі ўстаноўлены скульптура партызана і партызанкі, стэла і 5 абеліскаў.

Шкленск, * Азёрскі сельсавет, Гродзенскі раён .  Нямецка-фашысцкія карнікі 18.07.1943 г. растралялі 67 жыхароў вёскі і спалілі яе, 17 двароў.

Юраўскія, * Бакштаўскі сельсавет, Іўеўскі раён . У 1942 годзе нямецка-фашысцкія захопнікі загубілі 28 жыхароў вёскі і спалілі яе, 5 двароў.

  Калі скажуць, што попел маўчыць – не верце.

Не верце, што ў вас пад нагамі маўклівы жвір.

Чуеце – мы вам завяшчаем жыццём і смерцю:

Цаніце мір, беражыце мір!

Г. Бураўкін

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

4. У Навагрудскім  раёне растраляна і спалена 45 000 грамадзян, па імянных спісах 912 чалавек, а на 44 688 грамадзян устаноўлена па апытанні сведкаў відавочцаў, пацярпелых і шляхам абследавання масавых магіл загінуўшых грамадзян. Выкрадзена нямецкімі катамі ў нямецкае рабства 10 000 грамадзян.

Па імянных спісах устаноўлена 148 грамадзян.

На Навагрудчыне самыя значныя карныя аперацыі: Гамбург - у снежні 1942 года, Маланка  - у маі 1943 года, Герман – у чэрвені- жніўні 1943 года.

Надзвычайная камісія ўстанавіла, што крывавыя злачынствы на тэрыторыі Навагрудскага раёна праведзены па прамым указанні гітлераўскага ўрада і германскага камандавання. На Навагрудчыне было спалена 16 весак. Гэта :

Тулічава - 72 з 81 двароў, Заполье -11 з 35, Косічы - 17 з 23, Паздзерава – 17 з 23, Калмацкоўшчына – 16 з 20, Ятра -55 з 60, Каменка – 22 з 66, Нізаўцы – 43 з 51, Малочкі – 18 з 18, Дзетамля – 72 з 72, Дзеляцічы – 67 з 67, Альхоўка – 54 з 80, Панямонь – 92 з 92, Атмінава – 35 са 185, Бор -39 з 39, Купіск – 207 з 222, Пудзіна – 53 з 69.

Бывай, сыночак дарагі,

Раблю апошнія я крокі …

Знайдзі Радзімы мурагі,

А мне пара ў край далёкі.

Імя запомні ты сваё … - 

Адчайна мама прастагнала.

Дзяцінства так спынілася яго,

А злыбяда крылом ласкала.

І вось драконаўская печ

Палкнула роднае аблічча …

Нябёсы, скіньце востры меч!

Няхай бяду ўсю паліча!

А кулачкі свінцом наліты,

І сэрца стала як метал.

- Пака зямля крывёй заліта,

Я буду помніць! – сын шаптаў.

Слязінкі градам сыпанулі,

А крыўда сэрца апякла:

Матулька тут навек заснула – 

Дзіцятку ж долі не дала.

А. Балахомскі

 

 

5. У маі 1943 года карнікі спалілі вёску Пудзіна. Колькасць спаленых дамоў у розных гістарычных крыніцах прыводзіцца розная. У кнізе “Памяць. Навагрудскі раён” ідзе гаворка пра 53 двары і 21 жыхара, якія таксама былі тады расстраляны. А па матэрыялам Надзвычайнай дзяржаўнай камісіі па Баранавіцкай вобласці прыводзіцца лічба – 35 двароў.

З успамінаў Чылека Міхаіла Паўлавіча і Радзецкай Марыі Іванаўны (1933 года нараджэння), таксама карэннай жыхаркі в.Пудзіна, мы зразумелі чаму так разыходзяцца лічбы.

Вёска Пудзіна знішчалася ў два этапы. Першапачаткова яна апынулася пад бамбёжкай у 1943 годзе, калі нямецкія самалёты знішчылі большую палову вёскі, пасля засталося усяго 35 двароў, а у маі 1943 года – байцы фарміраванняў Арміі Краёвай спалілі астатнія дамы.

У той  ясны, сонечны дзень спынілася жыццё і 14 жыхароў вёскі Пудзіна, якія былі расстраляны, як жыхары партызанскай зоны, у асноўным усе мужчыны.

Імёны, расстраляных ў той страшны дзень запісаны на помніку, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, ля Налібацкай школы.

Часцей, часцей прыпамінай...

Імёны паўшых смерцю храбрых

За родны край, наш мілы край, —

Каб над зямлёй, што млела ў ранах,

Плыў гэты сіні-сіні ранак,

Цвіў гэты белы-белы май, —

Часцей, мой друг, прыпамінай!

Прыпамінай часцей, мой друг,

Імёны тых, што ўсё зрабілі —

Вышэй усіх тваіх заслуг,

Што, як і ты, да слёз любілі

Маністы ўвосень на рабіне

I ў ліпкіх смолках майскі луг, —

Не забывай пра іх, мой друг!..

Ніл Гілевіч.

 

 

 


новая экспазіцыя

 

Той, хто не памятае свайго мінулага асуджаны на тое, каб перажыць яго зноў. Памяць пра вялікую Айчынную вайну  у гісторыі нашай дзяржавы, у гісторыі пакалення і кожнай беларускай сям’і   самая трагічная. Разам з тым…і гераічная.

У Рэспубліцы Беларусь Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 117 ад 23.03.2022 г.прыняты Закон Рэспублікі Беларусь № 146-З ад 05.01.2022 г.

«О геноциде белорусского народа». А дзень 22 чэрвеня  -  Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай  Айчыннай  вайны і генацыда беларускага народа.

Мерапрыемствы Года гістарычнай памяці ў школе былі рэалізаваны пад знакам захавання гістарычнай памяці і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа. Мерапрыемствы года Міру і стварэння будуць накіраваны на замацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускага грамадства. Наша школа прыняла ўдзел у конкурсе экспазіцый, прысвечаных генацыду беларускага народа. Асноўныя напрамкі экспазіцыі “Памяць і боль беларускага народа” :

 1.Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

 2.Канцэнтрацыйныя лагеры на Беларусі.

 3. Генацыд на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

 4.Генацыд на тэрыторыі Навагрудскага раёна.

 5.Вёска Пудзіна – сястра Хатыні.

А таксама дыярама “Спаленая вёска - Пудзіна”. Выстава прадметаў з музея, звязаных з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны.Адкрыццё выставы прымеркавана да Дня вывада савецкіх войск з Афганістана.

Запрашаем наведаць нашу экспазіцыю, якая размешчана ў холе на першым паверсе школы.