среда, 10 апреля 2024 г.

 


10 красавіка ў Пятрэвіцкай СШ прайшоў навучальны семінар  для настаўнікаў фізікі школ Навагрудскага раёна  па тэме «Фарміраванне прыродазнаўча-навуковай граматнасці навучэнцаў сродкамі вучэбнага прадмета «Фізіка».

Удзельнікі семінара разгледзелі рабочыя пытанні па тэме, а таксама наведалі ўрок фізікі ў 8 класе па тэме “Адбіццё святла”. Гэта быў  урок вывучэння і першаснага замацавання новых ведаў.

Мэта ўрока: Засваенне законаў адбіцця і прынцыпу абарачальнасці светлавых праменяў.

Задачы: адукацыйная:  фарміраванне ўмення тлумачыць асаблівасці адбіцця святла ў канкрэтных выпадках; паняцце адбіцця святла, раскрыць сутнасць закону адбіцця;

развіваючая: фарміраванне ўмення аналізаваць, вылучаць галоўнае, абагульняць, тлумачыць паняцці, даказваць свой пункт гледжання на падставе эксперыменту;

выхаваўчая: развіваць уменне працаваць у парах; фарміраваць светапогляд вучняў аб цэласнасці навакольнага свету.

Абсталяванне: плоскае люстра, алоўкі, транспарцір, лазарныя фанарыкі, аптычны дыск,фатаздымкі,тэлефоны, прэзентацыя да ўрока.

Фізіка – гэта той прадмет, дзе новыя адкрыцці чакаюць вучняў практычна на кожным уроку. Не сакрэт, што працэс творчага засваення праграмнага матэрыялу, навучанне як адкрыццё прадугледжвае некалькі іншы падыход да арганізацыі вучэбнай дзейнасці, якая павінна будавацца як даследаванне. Задача педагога – уключыць вучняў у працэс індывідуальнай творчай пазнавальнай дзейнасці, дапамагчы ім здзейсніць адкрыццё, падарыць радасць стварэння новых, самастойна атрыманых ведаў.

Вырашэнню гэтай задачы на ўроках фізікі спрыяе выкарыстанне элементаў тэхналогіі педагагічных майстэрняў. Дзякуючы гэтай тэхналогіі забяспечваецца мэтазгоднае спалучэнне тэхналагічнасці дзеянняў настаўніка і свабоды творчасці вучняў. Таму пры вывучэнні раздзела «Светлавыя з’явы» ў 8 класе цікава і пазнавальна адкрываю для сваіх вучняў такую загадкавую з’яву прыроды як святло.

Вучні на ўроку выканалі тэст па дамашняму заданню пры дапамозе інтэрактыўнага плаката, пабылі эксперыментатарамі, разматвалі воблака слоў , каб запісаць закон адбіццця святла, пазнаёміліся з прыборамі, будова якіх заснавана на законах адбіцця святла : калейдаскоп, перыскоп, абскура, фотаапарат. Дзеці будуць умець адрозніваць люстраное і дыфузнае адбіццё, змогуць адрозніваць матавую і глянцавую бумагу для вырабу фатаграфій. А таксама яны акунуліся ў свет адкрыцця закона, напярэдадні 12 красавіка ўспомнілі пра першага касманаўта Юрыя Гагарына і першую жанчыну – касманаўта з Беларусі  - Марыну Васілеўскую.Іх даследаванне ў космасе цесна звязана з тэмай урока. Вучні высветлілі, што самай вялікай крыніцай адбітага святла з’яўляецца Месяц. А тое што мы яго бачым на небе падпарадкоўваецца закону адбіцця.   

суббота, 6 апреля 2024 г.

6 школьны дзень. 06.04.2024

 6 красавіка  шосты школьны дзень вучні Пятрэвіцкай школы пражылі разам з касманаўтамі.Менавіта ў гэты дзень першая беларуская жанчына Марына Васілеўская вярнулася з палёту ў космас.Вучні паглядзелі відэафільм пра запуск касмічнай ракеты, затым пазнаёміліся ў асноўнымі рабочымі момантамі жыцця на касмічнай станцыі. Затым вучням было прапанавана правесці іспыт на адпаведнасць прафесіі касманаўта.Дзеці праверылі сябе на ўважлівасць, на ўменне працаваць у цемнаце, умець карыстацца прадметамі побыту ва ўмовах бязважкасці, веданне планет Сонечнай сістэмы і іншыя.Усе вучні атрымалі каляндар з выявамі касманаўтаў і закладкі для кніг.